Сёння ўвечары тэлеканал «Беларусь-1» пакажа поўную версію інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі брытанскай тэлекампаніі ВВС, якое доўжылася 4 гадзіны.
На тэлеканале і на сайце ВВС відэаінтэрв’ю заняло 2 хвіліны 41 секунду і суправаджалася крытыкай на адрас «апошняга дыктатара Еўропы», як назвалі Лукашэнку на ВВС.
«Якое вашае стаўленне да групавога сэксу?»,- гэтае пытанне Яўгена Лебедзева на нейкі момант абяззброіла Аляксандра Лукашэнку.
Яно было выкліканае выказваннямі на гэтую тэму Уладзіміра Пуціна, які каментаваў такім чынам вырак панк-гурту Pussy Riot.

Праз долю секунды Лукашэнка паціснуў плячыма і адказаў як ні ў чым не бывала:

«У мяне няма меркавання наконт групавога сэксу».
Падалося, што пакой, поўны палітычных дарадцаў і аператараў, адчуў палёгку, калі размова перайшла да меней нязручнай тэмы парушэнняў правоў чалавека. Але абмен думкамі наконт групавога сэксу стаў не адзіным сюррэалістычным момантам у гутарцы сына расійскага алігарха, якога ў Лондане называюць найноўшым «тусоўшчыкам» (latest «It boy»), і чалавекам, чыя жалезная рука прынесла яму званне апошняга дыктатара Еўропы».
Гэтыя падрабязнасці падае карэспандэнтка ВВС Наталля Антэлава, запрошаная на 4-гадзіннае інтэрв’ю, якое ўзяў у Лукашэнкі сын расійскага алігарха і медыямагната Яўген Лебедзеў.

Публікацыя на сайце ВВС называецца «Апошні дыктатар Эўропы Лукашэнка раскрываецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?