П’яны інструктар па кіраванні ў Мінску на вучэбным аўтамабілі вёз курсантаў на ўнутраны іспыт, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Выкладчыка затрымалі сёння на вуліцы Якубоўскага каля 12:00. На Daewoo Matiz ён вёз на ўнутраны экзамен трох курсантаў аўташколы. Інспектары спынілі гэтую машыну для праверкі ў рамках акцыі «Вучэбны аўтамабіль». Дакументы ў кіроўцы былі ў парадку, але работнікі ДАІ западозрылі характэрны пах алкаголю.

Праверка пацвердзіла іх здагадкі: на выдыху ў мужчыны зафіксавана 0,75 праміле алкаголю.
Пры гэтым, паводле слоў Алены Воўчак, гэта толькі першапачатковая праверка, пры медыцынскім аглядзе, куды павезлі кіроўцы, у яго крыві можа апынуцца і большае значэнне.

Аўтамабіль жа адагналі на штрафстаянку.

Высвятленне абставінаў працягнецца, а самая сур’ёзная ўвага будзе нададзена аўташколе кіроўцы, якая зарэгістраваная ў Заслаўі.
«Трэба высветліць, хто пусціў такога выкладчыка за руль», — адзначыла Алена Волчак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?