Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

«Генеральная пракуратура 23 кастрычніка ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь для вызначэння падсуднасці накіравала расследаваную Следчым камітэтам крымінальную справу, заведзеную ў дачыненні да [былога намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі] Яўгена Полудня», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Раней паведамлялася, што дзеянні Полудня кваліфікаваныя паводле ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі), чч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Матэрыялы расследавання накіраваныя ў Генеральную пракуратуру для прыняцця рашэння аб накіраванні ў суд.

Яўген Полудзень быў затрыманы 8 снежня 2011 года.

Праз тыдзень яму было прад’яўлена абвінавачанне паводле часткі 3 артыкула 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была распачата другая крымінальная справа — па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду). Абедзве справы аб’яднаныя ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна працяглы час атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?