Фанаты «Валенсіі».

Фанаты «Валенсіі».

Фанаты БАТЭ.

Фанаты БАТЭ.

Віктар Ганчарэнка.

Віктар Ганчарэнка.

Сальдада — аўтар трох сённяшніх галоў.

Сальдада — аўтар трох сённяшніх галоў.

93+

Матч скончыўся. Прыкры вынік.

Цяпер у БАТЭ, «Баварыі» і «Валенсіі» па 6 пунктаў, «Ліль» не мае ніводнага.

89-я

«Валенсія», канечне, не «Барселона», але таксама дала БАТЭ карысны ўрок. Каб выйсці з групы, нам трэба вельмі шмат фактараў. З больш моцнымі камандамі БАТЭ можа гуляць толькі на лютым куражы, калі блішчаць вочы. Сёння такога не было — вынік адпаведны. Ганчарэнку будзе пра што падумаць перад 7 лістапада, калі адбудзецца матч у адказ у Іспаніі.

86-я

«Ну хоць адзін забіце», — нясуцца просьбы з трыбун. Не чуюць пакуль БАТЭўцы.

82-я

Холадна. Рукі мерзнуць клацаць па клавіятуры, а нехта з іспанцаў качаецца на траве. Загартаваны хлопец.

78-я

Брэсан змяніў Валадзько, а «Валенсія» працягвае вазіць БАТЭ. Не падрыхтаваныя аказаліся барысаўцы псіхалагічна да такога. У прэс-ложы ўсё меней размоваў пра футбол, а ўсё болей пра нейкія прыватныя моманты. Гледачы цягнуцца з трыбун. Фаны такіх «кузьмічоў» не паважаюць.

72-я

Проста шэдэўральны мяч забілі валенсійцы. Яго з лёгкасцю можна ўключаць у вучэбныя дапаможнікі, як трэба і як не трэба гуляць. Свежы Мазалеўскі абрэзаўся, а Раберта Сальдада такія памылкі не даруе. Хет-трык форварда — 0:3.

67-я

Замянілі нашага рудога Аляксандра Паўлава, у першым тайме ён быў вельмі ініцыятыўны, выйшаў другі нападаючы Дзмітрый Мазалеўскі.

65-я

Іспанскі комплекс БАТЭ дае пра сябе знаць. Наша хлопцы ўжо змагаліся з «Вільярэалам», «Рэалам» і «Барселонай» — агулам шэсць матчаў — і заўсёды прайгравалі. Вельмі не хочацца, але на «Валенсіі» гэтая сумная традыцыя можа быць працягнутая.

59-я

Ужо ў наступнай і праз адну атаку «Валенсія» магла дабіваць нашых. Даравалі. Разваліўся БАТЭ. Жоўтую картку атрымаў Паўлаў.

56-я

Не шанцуе дык не шанцуе. Сальдада ў імклівай атацы павялічвае перавагу сваёй каманды. А за імгненне да гэтага Віталь Радзівонаў упусціў ці не найлепшы ў матчы шанец адыграцца. 0:2 — гуляем далей.

53-я

Во і замена. Капітана Дзмітрыя Ліхтаровіча памяняў Міхаіл Сівакоў. Замена такая чыталася яшчэ ў першым тайме.

49-я

Замен у каманд не было. Трошкі збітыя з толку нашы. Цяжка прапускаць гол на апошняй хвіліне.

46-я

Яшчэ 45 хвілін у БАТЭ, каб адыграцца.

22:38

Гудзілін даслаў новыя картачкі. Любуйцеся:)

22:35

Аж крыўдна. Толькі пачалі ствараць моманты ў атацы, як атрымалі гэты недарэчны пеналь. У ролі адыгрываючага на групавой стадыі БАТЭ яшчэ не апынаўся.

45-я

Пенальці. Біць будзе «Валенсія». Сіміч — жоўтая картка.

Гол у раздзявальню прапусціў БАТЭ. Адзначыўся Сальдада — 0:1. Перапынак.

43-я

Радзівонаў прыклаўся па мячы метраў з 25. Іспанцам, напэўна, было страшна, але мяч паляцеў вышэй варот.

Тым часам Раберта Сальдада дагуляўся да жоўтай карткі.

БАТЭ пачынае выглядаць вельмі магутна ў атацы, але забываецца на абарону. Прапусцілі выпад «Валенсіі», на шчасце, Гарбуноў на месцы.

Частка заўзятараў ужо пацягнулася за хот-догамі.

38-я

Здаецца, трыбуны пачалі пазнаваць той БАТЭ, што заслужана перагуляў «Баварыю». Выдатная размашыстая атака сканчалася ўдарам галавой Радзівонава. Кіпер спыніў мяч на стужцы варот. Вельмі небяспечны момант.

«Валенсія» ж заслужыла права на вуглавы, мяч доўга лётаў ля нашай штрафной, але абышлося.

35-я

«Баварыя» тым часам забіла «Лілю». Гол з пенальці правёў Томас Мюлер. Там — 1:0.

>33-я

Ну вось, нарэшце і галявы момант арганізавалі каманды агульнымі намаганнямі. Узнік ён ля варот Дыега Алвеса. Паўлаў прайшоў па левым фланзе прастрэльваў, але брамнік «Валенсіі» дацягнуўся да мяча. Дабіванне таксама было вострым. Ажывіліся футбалісты і гледачы.

29-я

З’явіліся першыя здымкі ад Сяргея Гудзіліна. Лік па-ранейшаму — 0:0.

25-ая

Назіраць за трыбунамі пакуль цікавей, чым за гульнёй. Заўзятары прыгожа падымалі ўгару жоўтыя і сінія пакеты. Выглядала эфектна. Гарбуноў злавіў пасля не самага небяспечнага штрафнога. Яркім адкрытым футболам і не пахне. Мо да другога тайма раскачагарацца.

20-я

Тым часам на іншых стадыёнах Еўропы «Селтык» выйграе ў «Барселоны», а «Брага» — у «МЮ». У нас жа нічога важнага на полі не адбываецца.

14-ая
Глеб зрывае звыклую порцыю апладысментаў сваімі фінтамі. Тым часам барысаўцы стварылі першы момант, але Радзівонаву не хапіла славутай аператыўнай прасторы. БАТЭ паціху пачынае прыходзіць у сябе, паказвае, хто тут гаспадар.
11-я

Ой, цяжка будзе сёння. Цяжэй, чым з «Баварыяй». Ні пра якую недаацэнку з боку «Валенсіі» гаворкі быць не можа. Пакуль БАТЭ не нарадзіў ніводнай уцямнай атакі. Валенсійцы ж час ад часу разрываюць нашу абарону.

7-я

«Валенсія» прыбрала мяч да сваіх ног. Ну, гэта, у прынцыпе, чакана. Усё ж іспанцы — фаварыты пары. Мы ж спадзяемся, што БАТЭ пацвердзіць стасус «гразы фаварытаў».

Гарбуноў ужо аднойчы выратаваў вароты.

4-я

Гледачы робяць прыемнае ўражанне. Не шкадуюць горлаў сваіх заўзятары ад самага пачатку. Асабліва шыкоўна выглядае фанацкі сектар. Рэспект пацанам! Стадыён запоўнены працэнтаў на 90.

1-я хвіліна

Гульня пачалася.

21:44

«Валенсія» — вечна трэцяя каманда Іспаніі. Змагацца з вялікімі «Барселонай» і «Рэалам» камандзе цяжка, хоць клуб шэсць разоў і выйграваў Прэм’еру. Мянушка каманды — «кажаны», бо гэтая істота ёсць на яе гербе.

21:42

Беларусы пакуль ніводнага разу не перамагалі ў еўракубках іспанскія клубы. Хоць ужо было пяць спробаў. Але, як справядліва адзначыў Віктар Ганчарэнка, да гэтага года і перамог на групавой стадыі Лігі не было ў барысаўцаў. Усё некалі здараецца ўпершыню.

21:40

Калі каротка пра антураж, то на трыбунах шмат нейкіх пякельных дудак, у параўнанні з якімі гукі афрыканскіх вувузелаў падобныя да анёльскіх спеваў.

У гасцявым сектары людзей непараўнальна меней, чым на гульні з «Баварыяй». Мо сотня чалавек. Частка прыехала з Іспаніі, астатнія — фаны з постсавецкай прасторы.

21:37

Склады каманд.

БАТЭ: Гарбуноў — Бардачоў, Філіпенка, Сіміч, Палякоў — Валадзько, Ліхтаровіч, Аляхновіч — Глеб, Паўлаў — Радзівонаў.
Ніводнай змены ў параўнанні з гульнёй з «Баварыяй». Звяртае ўвагу, што перасталі трапляць у асноўны склад Арцём Радзькоў і Рэнан Брэсан.

«Валенсія»: Дыега Алвес, Сісока, Рамі, Гага, Альбейда, Фегхаулі, Сальдада, Жаао Перэйра, Гуардада, Рыкарда Коста, Ціна Коста.

Суддзя: Крэйг Томас з Шатландыі. Ёсць такі стэрэатып, што брытанскія арбітры дазваляюць гуляць камандам. Паглядзім, ці будзе так сёння.

21:32

Сёння шэраг СМІ распаўсюджвалі інфармацыю, што на стадыёне можа з’явіцца кіраўнік Беларусі. Аднак гэта не адпавядае праўдзе. Лукашэнку на стадыёне ніхто не чакае.

Міліцыя, дарэчы, была вельмі ветлівай. Усміхаліся, прыязна жартавалі, калі праводзілі надгляд.

На трыбунах чакаецца аншлаг. На сядзенні акуратна раскладзеныя жоўтыя і сінія пакецікі.

***

Сёння на мінскім стадыёне «Дынама» пройдзе матч 3-га тура групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і іспанскай «Валенсіяй». Пачатак у 21:45.
БАТЭ, нагадаем, лідзіруе пасля 2-х тураў у групе. Барысаўцы перамаглі ў гасцях «Ліль» — 3:1 і феерычна выйгралі дома ў «Баварыі» — 3:1.

«Валенсія» саступіла «Баварыі» — 1:2 і перамагла «Ліль» — 2:0.

На перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер «Валенсіі» Маўрысіа Пелегрына сказаў, што разлічвае на перамогу.
«Нам нельга дапускаць столькі памылак у абароне. Трэба выйграваць на выездзе, у нас гэта даўно не атрымлівалася», — сказаў Пелегрына на прэс-канферэнцыі ў Мінску 22 кастрычніка (цытата паводле БелаПАН).

Ну, беларусы таксама не промах. Цікавы мае быць матч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?