22 кастрычніка скончыўся прыём заявак на конкурс, падчас якога будзе абраны ўдзельнік Еўрабачання-2013. Як паведамілі «Нашай Ніве» у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі,

на разгляд прыйшло 75 заявак.
Да іх будуць дадзеныя яшчэ і заяўкі, якія ідуць звычайнай поштай, датаваныя 22 кастрычніка.

Сярод удзельнікаў конкурса — гурт N.R.M. (без Лявона Вольскага), гурт The Champions (удзельнікі мінулага паўфінала адбору), Ніна Багданава, Саша Нэма, спартсмэн і музыка Альберт Скараход і дуэт Аляксандра і Канстанцін (колішнія ўдзельнікі Еўрабачання).

Імёны астатніх канкурсантаў пакуль не раскрываюцца.

Да 31 кастрычніка пройдзе папярэдняе праслухоўванне, а 16 лістапада — першы паўфінал, на якім вызначацца 15 прэтэндэнтаў. Імя ўдзельніка ад Беларусі мы даведаемся 7 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?