У Беларусі вызначаны парадак ацэнкі кошту культурных каштоўнасцей. Адпаведны ўказ нумар 190 «Аб парадку ацэнкі кошту культурных каштоўнасцей» 19 красавіка падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як растлумачылі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, дакумент распрацаваны ў мэтах рэгулявання парадку ацэнкі кошту культурных каштоўнасцей, якія складаюць бібліятэчны фонд Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны архіўны фонд, уключаных у Музейны фонд або прадстаўленых ва ўстаноўленым парадку для надання ім статусу гісторыка‑культурных каштоўнасцей.

Ва ўказе вызначаны парадак, крытэрыі і афармленне вынікаў ацэнкі.

Зацверджанае ўказам палажэнне дасць магчымасць ацэньваць культурныя каштоўнасці юрыдычным і фізічным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам для ўнутраных патрэб, а таксама выкарыстоўваць гэтыя даныя пры вызначэнні памеру шкоды пры страце, крадзяжы, знішчэнні, пашкоджанні, вызначэнні залогавага кошту названых каштоўнасцей, паведамілі ў прэс‑службе прэзідэнта. ‑0‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?