Паведамленне пра ўзвядзенне рэстараннага комплексу «Бульбашъ-Холл» на заходнім ускрайку Курапатаў выклікала бурную рэакцыю людзей: забаўляльны комплекс будуецца ў месцы, дзе пахаваны дзясяткі тысяч чалавек, расстраляных у 1930-я.

Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк, які менавіта і адкрыў Курапаты, у інтэрвью Еўрарадыё. назваў будаўніцтва «Бульбашъ-Хола» «чарговым праяўленнем ксенафобіі і нацыянальнай нянавісці на бытавым узроўні».

Лідар міжнароднай арганізацыі «Мемарыял» у Беларусі Ігар Кузняцоў абураны здзекам над памяццю памерлых. Ён мяркуе, што пры выдзяленні зямлі пад комплекс былі парушаны межы ахоўнай зоны вакол Курапат.

Археолаг Мікалай Крывальцэвіч заклікае байкатаваць дадзены рэстаранны комплекс.

У той жа час Антон Астаповіч, старшыня Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, наадварот, лічыць, што ахоўная зона вакол урочышча не парушаецца, таму фармальна — фармальна — «Бульбашъ-Хол» нічога не парушыў.

Навуковая кіраўніца мемарыяльнага комплексу «Курапаты», архітэктарка Мая Кляшторная ўпэўнена, што ў сітуацыі, якая склалася, ёсць толькі адно выйсце. «Спыніць будаўніцтва „Бульбашъ-Хола“ можа толькі прэзідэнт», — сказала Кляшторная карэспандэнтцы «Нашай Нівы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?