Схадзіла сёньня на хакей. Упершыню ў жыцьці. Здыманьне гульні аказалася заняткам куды больш цікавым, чым фатаграфаваньне акцыяў апазыцыі. Ну, па-першае, нашыя перамаглі 3:1...
Слухаюць гімн (нашыя - у кашулях "Макдоналдзу")
Мой калега выбраў слушнае месца.
Нягледзячы на холад, там такія жарсьці! Клюшкамі махаюць, канькамі б'юцца...
Шайба лятала так, што без шлему страшна было ля борціка стаяць. Але баязьлівец не здымае хакей...
А вось міністар ўнутраных справаў зусім не баяўся. Хваляваўся толькі трохі.
Нашыя гульцы ўсе без выключэньня - хлопцы сімпатычныя. Я вам кажу.
Але яшчэ больш мне спадабаўся трэнер нашай сборнай. З характарам, праўда?
Апошнюю, трэцьцюю шайбу беларусы закінулі ў пустую брамку. Не пытайце мяне, я ня ведаю, куды нарвежцы падзелі свайго варатара.
Маленькія фаны.
Адкрыю вам страшную таямніцу - лёд ня сьлізкі! Без канькоў па ім катацца проста немагчыма. Я праверыла :)