Дадатковыя расходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на фінансаванне павелічэння пенсій у лістападзе складуць 589,8 мільярда рублёў. Гэта каля 70 мільёнаў у эквіваленце.
Нагадаем, з 1 лістапада гэтага года будзе праведзены пераразлік працоўных пенсій.
У выніку сярэдняя пенсія па ўзросту, паводле ацэнкі, павялічыцца на 14,1% і складзе 1 964 300 рублёў.