У другім матчы групавога раўнду выніковага турніру ў Стамбуле беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка прайграла Серэне Уільямс — 4:6, 4:6.

Лік асабістых сустрэчаў паміж беларускай і амерыканкай стаў 1:11.

Сёння ў нашай падгрупе кітаянка На Лі перамагла Ангеліку Кербер (Нямеччына) — 6:4, 6:3.

У пятніцу Вікторыя Азаранка згуляе з На Лі; пераможца двубою выйдзе ў паўфінал.
Cерэна Уільямс заняла ў падгрупе 1-е месца, выйграўшы ўсе тры матчы.

У мінулым годзе Азаранка дайшла да фіналу, дзе прайграла Петры Квітавай (Чэхія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0