Як ужо вядома, гэта не проста эксперыментальная эксплуатацыя — «лісты шчасця» ўладальнікам транспартных сродкаў высылаць будуць. Толькі за першы дзень было зафіксавана каля 500 парушэнняў. У пятніцу камеры хуткасці ўсталявалі на трох участках МКАД.

— Фіксацыя хуткасці праводзіцца на 3-м (каля будынка МНС у Дражні), 8-м (каля царквы ў раёне вул. Байкальскай) і 32-м (недалёка ад з’езду на вул. Мазурава) кіламетрах кальцавой дарогі, — удакладнілі спецыялісты.

Паводле іх словаў, на 8-м кіламетры камеры «страляюць» у абодва бакі. На 3-м вядзецца вымярэнне хуткаснага рэжыму патоку, які рухаецца па вонкавым баку МКАД, на 32-м — па ўнутраным.

Як раней паведамлялася, камеры хуткасці здольныя адначасова весці вымярэнні на 5 палосах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?