Лідэр «Еўрапейскай Беларусі», экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень заявіў пра пагрозу паўторнага арышту.

«Для мяне гэта было нялёгкае рашэнне. Але, паверце, іншага выйсця не было. Зноў падвяргацца катаванням і здзеку ў турме, ці сядзець «цішэй вады, ніжэй травы». Я быў і застаюся беларускім палітыкам. Буду працягваць даносіць праўду пра маю краіну і дамагацца таго, каб былі прыняты канкрэтныя меры дапамогі дэмакратычнай Беларусі. Лічу, што маё рашэнне дапаможа рэальнаму вызваленню маёй жонкі і сына, якія знаходзяцца ў закладніках у рэжыму Лукашэнкі», - заявіў Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю charter97.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0