Пра гэта паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Уладзімір Маркін. Паводле яго, мера стрымання Удальцова не змененая – ён застаецца пад падпіскай аб нявыездзе, узятай з яго некалькі дзён таму.
Сваёй віны Удальцоў не прызнаў, але даў падрабязныя паказанні, заявіў Маркін.

Напярэдадні ў прэсе з'явіліся паведамленні аб тым, што апазіцыянер можа праігнараваць выклік у Сьледчы камітэт і сысці «ў падполле». Але Удальцоў заявіў сёння журналістам, што «бегаць праь мяжу не збіраецца».

Раней у гэтай справе, распачатай на падставе матэрыялаў фільма тэлекампаніі НТВ «Анатомія пратэсту-2», былі арыштаваныя паплечнікі Удальцова Канстанцін Лебедзеў і Леанід Развазжаеў. Развазжаеў у чацвер, паводле яго адвакатаў, адмовіўся ад яўкі з павіннай, пра якую раней паведаміў Следчы камітэт. Ён сцвярджае, што паказанні даваў пад ціскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?