Еўрапарламент не прызнае новы склад парламента Беларусі. Такая сутнасць рэзалюцыі, прынятай ЕП 26 кастрычніка на пленарнай сесіі ў Страсбургу.

«Дэпутаты падкрэслілі, што паколькі абранаму ў Беларусі парламенту не хапае дэмакратычнай легітымнасці, Еўрапарламент не прызнае яго».

Еўрапарламентарыі заяўляюць аб падтрымцы беларускай грамадзянскай супольнасці і апазіцыі, а таксама выказваюцца за спрашчэнне і лібералізацыю візавага рэжыму для беларускіх грамадзян.

На думку еўрапейскіх дэпутатаў, беларускія ўлады ігнаруюць заклікі міжнароднай супольнасці, чым ўводзяць краіну ў яшчэ большую ізаляцыю. Аб гэтым, адзначаюць яны, сведчыць той факт, што ў палату прадстаўнікоў не было абрана ніводнага дзеяча апазіцыі, а таксама тое, што ў краіне застаюцца палітвязні.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, каментуючы прынятую рэзалюцыю, назваў яе «далёкай ад рэальнасці», а Еўрапарламент параўнаў з «высакахуткаснай друкаванай машынай»,
якая «штампуе шаблонныя палітычна матываваныя рэзалюцыі». «Менавіта такое ўтрыманне, а дакладней адсутнасць якога-небудзь зместу, прагледжваецца ў чарговай рэзалюцыі па Беларусі. Яна далёкая ад рэальнасці і заводзіць у тупік па прызнанні саміх жа еўрадэпутатаў», — сказаў Савіных.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?