Беларускія шыльды на будынку былой Віленскай беларускай гімназіі.

Беларускія шыльды на будынку былой Віленскай беларускай гімназіі.

Паводле інфармацыі Дэпартамента статыстыкі, беларускую мову ў якасці роднай назвалі 18,9% беларусаў Літвы (у краіне пражывае 40 300 беларусаў).

Расійскую мову ў якасці роднай указалі 89,3% жыхароў расійскай нацыянальнасці. Польскую мову ў якасці роднай — 79% палякаў Літвы, латышскую — 47,7% латышоў Літвы, эстонская з’яўляецца роднай для 40,3% эстонцаў Літвы, украінская — для 32,9% украінцаў.

Літоўскую мову назвалі ў якасці роднай 99,6% літоўцаў.

Кожны трэці жыхар Літвы (у 2001 г. - кожны чацвёрты) cказаў, што ведае дзве замежныя мовы, часцей за ўсё расійскую і англійскую, расійскую і польскую, англійскую і нямецкую. Аб веданні трох моў сказалі 6,6% жыхароў, (у 2001 - 5%), а чатырма і больш мовамі валодаюць 1,3% (2001 г. - 0,8%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?