Заўтра ў Вільні (Літва) адбудзецца канцэрт гурту «Ляпіс Трубяцкі». На яго збіраюцца 4 тысячы беларусаў. Многія паедуць на ўласных аўтамабіляў, таму без вялікіх чэргаў на мяжы не абысціся.
У Рэдакцыю патэлефанаваў Павел Юхневіч, які зараз стаіць на пераходзе Беняконі (Воранаўскі раён).
«Памежнікі кажуць, што ніколі такой мяжы не было. Звычайна большыя чэргі на Каменным Лозе, але сёння ў Беняконях больш за 200 аўтамабіляў», — кажа П.Юхневіч.

«Пераважная большасць з літоўскімі нумарамі. Я паразмаўляў з людзьмі, дык яны кажуць, што ў Вільні выпаў снег, таму многія не пайшлі на працу, а вырашылі з’ездзіць у Беларусь заправіцца палівам. Магчыма, гэта будзе карысна тым, хто вечарам збіраецца ехаць на Ляпісаў», — расказвае Юхневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?