Вядучы перадачы Дзмітрый Лукша: «Ён напісаў гісторыю. Сваю. Тоны гістарычнай літаратуры давялося прасканаваць напярэдадні беларускім праваахоўнікам. У ці то галоўнага рэдактара, ці то звычайнага аферыста канфіскавалі больш за 5,5 тысяч кніг. Выданні былі надрукаваныя ў ЕС. І, паводле аператыўнікаў, не былі падмацаваныя ніякай неабходнай дакументацыяй.
Больш за тое, як заключылі эксперты, сярод падпольных выданняў зацясаліся не толькі слоўнікі, але і замалёўкі з прэтэнзіяй на экстрэмізм. У прыватнасці, маецца шмат свастык, а таксама крайне альтэрнатыўны погляд на Вялікую айчынную вайну. За кніжнай справай, якая перайшла ў крымінальную, сачыў Аляксандр Вярбіцкі»
«Чорныя хмары над часопісам
Супрацоўнік ДФР са схаваным тварам: Быў затрыманы, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Пасля скандалу Булгакаў адразу пакінуў кіраўнічае крэсла і перадаў лейцы кіравання свайму намесніку, зрэшты, адвесці цень ад часопіса не ўдалося.Супрацоўнік ДФР: У сувязі з непрадстаўленнем своечасовым дакументаў
Хутка высветлілася, што
Супрацоўнік ДФР: Прозвішчы і імёны ў асноўным былі прыдуманыя. Дадзеныя сродкі паступалі з ананімных крыніц, што забаронена законамі Рэспублікі Беларусь.Праз нейкі час у КДК паступіла інфармацыя, што ў Беларусь з ЕС паступілі выданні з сумніўным зместам. Вылічыць, хто стаіць за такой творчасцю, праваахоўнікам цяжкасцей не склала. Імя рэдактара — Валер Булгакаў — значыцца на кожнай кнізе.
Супрацоўнік ДФР: У ходзе апрацоўкі дадзенай інфармацыі была вызначана, што дадзеная літаратура знаходзіцца ў Лагойскім раёне.
Адметна, што
Прасканаваўшы гістарычныя замалёўкі, эксперты прыйшлі да высновы, што ў тамах знаходзяцца ілюстрацыі далёкія ад рэальнасці, там жа свастыка, скажоны погляд на гісторыю Вялікай айчыннай вайны. У прыватнасці, сцвярджаецца, што калабарацыянізм у ваенным ліхалецці быў ці не самай шырокай з’явай. Больш за тое, у прадмове да гэтай кнігі [„Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944“ Марка Бартушкі] прыводзіцца тэзіс, што ў СССР быў распрацаваны сакрэтны план „Граза“, які прадугледжваў нанясенне прэвентыўнага ўдара на Германію з Беластока і Львова, што лабіруе прамовы гітлераўцаў на Нюрнбергскім працэсе.
Дзёрзская прадукцыя, гэта больш 20 разнастайных загалоўкаў, ужо паступіла на паўторную экспертызу. Калі ўсё ж высветліцца, што кнігі прэтэндуюць на экстрэмізм, то іх літаратурнаму бацьку пагражае ўжо крымінальная гісторыя».