Маці беларускага апазыцыянэра Паўла Сявярынца звольненая з працы з прычыны, быццам бы, парушэньня працоўнага рэжыму.
Тым часам Тацяна Сявярынец зь Віцебску лічыць, што яе звольнілі з пасады па палітычных прычынах.
Падчас зімовых канікулаў Тацяна Сявярынец выехала на 6 дзён да сваёй дачкі ў Менск, а пазьней у Варшаву, дзе яна наведала магілу бацькі й прыняла ўдзел у пэдагагічных курсах.
На кароткі водпуск яна спачатку атрымала згоду свайго начальства, але пазьней па‑ тэлефоне згаданае рашэньне было адмененае.
Пісьмо ў абарону настаўніцы з амаль 36‑гадовым прафэсійным досьведам падпісала група бацькоў. Тым часам настаўніца хоча дамагацца сваіх правоў перад судом і пракуратурай.
Нагадаем, ейны сын Павал Сявярынец — адзін з заснавальнікаў дэлегалізаванай уладамі моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» — адбывае пакараньне пазбаўленьня волі да 2 гадоў за «актыўны ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі».