Грамадства9393

Магілёў: беларускамоўных класаў — 1; вучняў — 1

У Магілёве трэці год існуе адзіная ў горадзе беларускамоўная класа. Паўтара года ў ёй вучылася трое дзетак. Цяпер засталася толькі адна вучаніца — Ялінка Салаўёва.

Бацькі шукаюць ёй аднаклясьнікаў. Пошукі, аднак, плёну не даюць. Бацькоў, ахвотных аддаць дзяцей у малакамплектную клясу, у горадзе няма.

За плячыма Ялінкі Салаўёвай — беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Яе адкрыцьця, як і клясы ў сярэдняй школе № 1, дамагліся бацькі.
У садкоўскай групе дзетак было шасьцёра, а вось у беларускамоўную клясу бацькі аддалі толькі Ялінку. Пасьля году вучобы ў самоце да яе далучыліся яшчэ двое дзетак, брат і сястра, аднак праблемы ў сям’і вымусілі бацькоў іх з клясы забраць. Палову мінулага навучальнага году і пачатак гэтага Ялінка вучыцца па-беларуску зноў адна.

«Я разумею, калі яна адна, то ёй больш увагі, індывідуальны падыход. Але, з другога боку, я клапачуся пра яе сацыяльны, псыхалягічны стан, каб ёй было камфортна.
Я за тое, каб было дзетак больш. У нас ужо трэцяя кляса, і няма асабліва нам на што разьлічваць, але ўсё адно хочацца, каб было больш хаця б за адну. Два вучні — было б добра», — разважае маці вучаніцы Надзея Салаўёва.

Усе папярэднія гады сям’я Салаўёвых шукала вучнёўскую кампанію для свае дачкі.

Распаўсюджвалі ўлёткі на школьных кірмашах, запісвалі ролікі на тэлебачаньні, хадзілі да чыноўнікаў па дапамогу. Мясцовыя грамадзкія актывісты дапамагалі, але, як прызнае Надзея Салаўёва, плёну гэта не дало:

«Бацькі не адважваюцца аддаваць дзяцей у некамплектную клясу. Ня хочуць, як кажуць, папсаваць жыцьцё сваім дзецям. Калі ў нас уладная вэртыкальная сыстэма, то я лічу, што было б дастаткова выдаць які загад, і дзеткі прыйшлі б у клясу. Няма зацікаўленьня ні ў кога ў разьвіцьці клясы. Зацікаўленасьць ёсьць толькі ў нас і ў настаўніцы, якая там працуе».

Сама Ялінка Салаўёва гаворыць пра свае школьныя будні ня надта ахвотна. З боязьзю адводзіць вочы ад журналіста зь ягонымі пытаньнямі.

На некаторыя пагадзілася адказаць, толькі калі іх задала маці:

Надзея Салаўёва: «Ты хочаш вучыцца адна ў клясе? Ці каб болей было б дзетак?»

Ялінка: «Больш. Ну, тры, бо надта сумна адной!»

Надзея Салаўёва: «А хацела б вучыцца ў расейскамоўнай клясе?»

Ялінка Салаўёва: «Не, бо мне падабаецца беларуская мова».

Сям’я Салаўёвых зь непакоем чакае сканчэньня дачкой чатырох клясаў, бо ў пятай трэба будзе больш настаўнікаў:

«Наколькі я бачу, адміністрацыя спадзяецца, што Ялінка пойдзе ў звычайную пятую клясу. Яны пакуль ня робяць, як мне падаецца, захадаў, каб знайсьці беларускамоўных настаўнікаў па такіх адмысловых прадметах. Нам яшчэ адзін год, і я, шчыра кажучы, ня ведаю, што будзе, і я апасаюся… Але мы ня пойдзем у расейскамоўную клясу».

Калі кляса адчынялася, то ў аддзеле адукацыі запэўнівалі, што праблемаў з навучаньнем па-беларуску ня будзе. Такой пазыцыі трымаюцца чыноўнікі, і цяпер так прынамсі заяўляецца.

Дык чаму ў чатырохсоттысячным горадзе толькі адна беларускамоўная кляса, дзе вучыцца адзіная вучаніца?
З такім пытаньнем зьвяртаюся да кіраўніка гарадзкой арганізацыі ТБМ Алега Дзьячкова. Суполка разам з бацькамі дамагалася адкрыцьця групы ў садку, а затым і клясы:

«Бацькі баяцца, што ня будзе ніякіх пэрспэктываў у беларускамоўных дзяцей. У нас ніводнай беларускамоўнай навучальнай установы. Па-другое, яны баяцца, што будуць цяжкасьці з навучаньнем. Сапраўды, з падручнікамі, з дапаможнікамі ёсьць цяжкасьці ў нашай краіне».

Каментары93

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам45

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых2

У Бранскай вобласці мост, па якім ехала фура, абрынуўся на пасажырскі цягнік. Сем загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць