На ўрачыстасці прыехала Алена Каваленка з Віцебска.

На ўрачыстасці прыехала Алена Каваленка з Віцебска.

Міхась Пашкевіч ("Гавары праўду!"), Аляксей Янукевіч і Андрэй Саротнік (Партыя БНФ).

Міхась Пашкевіч ("Гавары праўду!"), Аляксей Янукевіч і Андрэй Саротнік (Партыя БНФ).

Выступае Сяргей Каваленка.

Выступае Сяргей Каваленка.

У Свіслачы (Гродзенская вобласць) сёння былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх.

Першыя два затрыманні адбыліся каля помніка Рамуальду Траўгуту — герою 1863 г.

Затым удзельнікі акцыі скіраваліся ў вёску Якушоўка (маёнтак Каліноўскіх), дзе адбылася імша ў гонар братоў Каліноўскіх. На зваротным шляху ўдзельнікам, а іх сабралася больш за 30 чалавек, дарогу перагарадзілі машыны супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.

Былі затрыманыя студэнт Алесь Крот, Станіслава Гусакова з Віцебска, сябар Руху за Свабоду і Партыі БНФ Вітаўт Ашурак і яшчэ адна асоба. Яны знаходзяцца ў мясцовым РАУС.
Пра гэта паведаміў НН відавочца.

Міліцыя зазначае, што яны могуць быць звінавачаныя ў арганізацыі несанкцыянавай акцыі.

Траіх затрыманых, у тым ліку Алеся Крата, пакінулі ў пастарунку да суда, які пройдзе ў панядзелак.

На іх складзеныя пратаколы аб адмін. правапарушэнні 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?