Апазіцыянеры Аляксей Навальны, Ілля Яшын, а таксама Сяргей Удальцоў затрыманыя супрацоўнікамі паліцыі ў цэнтры Масквы.
На вуліцы Пакроўка супрацоўнікі паліцыі атачылі апазіцыянераў і павялі іх у аўтазак.
Раней Каардынацыйная рада расійскай апазіцыі заявіла пра намер правесці на Лубянскай плошчы акцыю ў абарону палітвязняў.
Маскоўскія ўлады не санкцыянавалі мерапрыемства і папярэдзілі, што яго ўдзельнікі будуць мець справу з паліцыяй.