Былы кіраўнік Мосада Мэір Даган, які прайшоў аперацыю па перасадцы печані ў Беларусі, вярнуўся напярэдадні ў Ізраіль.

Адразу пасля прылёту ён быў шпіталізаваны ў бальніцу ў цэнтры краіны. Яго стан ацэньваецца, як стабільны. На дадзены момант гаворка ідзе аб доўгай аднаўленчай праграме, якую яму трэба прайсці.

Як паведамляюць неафіцыйныя крыніцы, рашэнне перавесці Дагана на лячэнне ў Ізраілі было прынята медыцынскімі інстанцыямі.
Невядома, ці існуе рэальная пагроза яго жыццю ў дадзены момант.

У мінулыя дні набліжаныя Дагана паведамілі, што надышло прыкметнае паляпшэнне стану яго здароўя.

67-гадовы Даган быў шпіталізаваны ў бальніцы ў Мінску і знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі пасля аперацыі па перасадцы печані. Асноўнай прычынай ізаляцыі была асцярога перад магчымай інфекцыяй.

Былому кіраўніку Масада была экстрана перасаджаная печань ў клініцы Мінска. Першым гэтую інфармацыю абвясціў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?