Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч заявіў, што КДБ не затрымліваў расійскага адваката Максіма Караткова-Гуляева, які абараняе фігурантаў «балотнай справы».

У расійскім пасольстве ў Мінску сказалі, што ведаюць пра затрыманьне з паведамленняў СМІ.

«Цяпер наша консульская служба правярае інфармацыю — ці быў факт затрымання. Пакуль нейкай інфармацыі ў нас няма. Мы зрабілі запыт у Міністэрства замежных спраў, але адказу пакуль няма», — паведамілі ў пасольстве.

Раней калегі адваката паведамілі журналістам, што Максім Караткоў-Гуляеў, адвакат аднаго з фігурантаў справы аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве 6 мая, затрыманы беларускімі спецслужбамі ў Мінску і ў яго сканфіскавалі вялікую суму грошай.

Максім Караткоў-Гуляеў прадстаўляе інтарэсы Рыхарда Собалева, аднаго з фігурантаў «балотнай справы». На тым тыдні ў яго кватэры прайшоў ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?