Перад канцэртам у Вільні «Ляпіс Трубяцкой» даў 26 кастрычніка канцэрт у Таліне.

Культавы беларускі гурт рэкордна доўга не выступаў у сталіцы Эстоніі. Іх апошні выступ, як згадваюць рок-старажылы, адбыўся ў 1998 г.

За гэты час шмат вады сплыло, і з мілай рокапапсовай групы, якая ўсім дзяўчынкам падабаецца, «Ляпіс Трубяцкой» ператварыўся ў адну з самых папулярных груп усяго расейска-і беларускамоўнага свету. А іх лідар — Сяргей Міхалок — стаў кумірам «дэструктыўнай», як ён сам выказаўся падчас Талінскага канцэрту 26 кастрычніка, моладзі, якой прыйшлася да смаку лірыка пратэсту, якая гучыць на апошніх альбомах «Ляпісаў».

У клубе «Тапер» беларускіх музыкаў чакаў аншлаг, піша Postimees.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0