Ilo&Friends паказалі трэйлер да фільма «Прастытутка» да праекта «Тузін. Немаўля». А пераможцам конкурснай часткі стаў мінскі гурт «Нельга забыць».
Назва гурта «Нельга забыць» нездарма выглядае літаратурным пазычаннем. Музыкі прызнаюцца, што назву ўзялі ў Караткевіча: так пісьменнік назваў свой раман, пазней перайменаваны ў «Леаніды не вернуцца да зямлі». З музычнага спектакля на «Леаніды…» і распачаў гурт сваю дзейнасць у 2009 годзе. Пазней музыкі перайшлі на ўласны рэпертуар, з якога сфармаваўся тэматычны цыкл «Месца моцы». Менавіта ён прынёс перамогу гурту на «Бардаўскай восені — 2012» і цяпер мае шанец быць запісаным у прафесійнай студыі.
Праўда, даўні сябра фестывалю Міхал Анемпадыстаў заўважыў, што журы не мела адзінага меркавання наконт пераможцы.Лявон Вольскі бачыў у якасці найлепшых выканаўцаў гурт Dzivasil, але яму давялося застацца пры сваім меркаванні, бо астатнія сябры журы яго не падтрымалі. Са сцэны абедзве фармацыі выглядалі добра, аднак стылёва іх аніяк не параўнаеш. Калі «Нельга забыць» прынамсі на фестывалі паказаў схільнасць да медытатыўнай музыкі, то Dzivasil робіць акцэнт на народныя спевы ў аўтарскай аранжыроўцы. Так што нядзіўна, што журы цяжка было прыйсці да адзінадушнага рашэння. Былі адзначаныя таксама гурты Dzivasil і Helisa, а ўдзельніца гурта The Perfect Life Святлана Трапук атрымала спецыяльны прыз ад Радыё Рацыя.
Бельскі гурт Helisa мала асацыяваўся з бардаўскай песняй, але прымусіў парадавацца, што моладзь Падляшша ўсё яшчэ робіць нешта
Увогуле
Бадай, адзінымГанна так завяла залу, што адпускаць яе ніхто не збіраўся нават пасля адмазкі «ў нас закончыліся беларускамоўныя песні». Давялося другі раз выконваць дзіцячую песню «Чаму?» на словы Андрэя Хадановіча. Словы: «Чаму такая трындзючая ў навінах вядучая?» — проста даводзілі абазнаную ў беларускіх рэаліях публіку да экстазу.гуртом-неканкурсантам , які паўдзельнічаў у «Бардаўскай восені» ўпершыню, стаў праект Ганны Хітрык Sounduk.
Што да іншых цікавостак сёлетняй «Бардаўскай восені», адзначым, што Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў адразу два новыя праекты — песні на вершы Рафала Ваячка і песні на турэмную тэматыку. Пра апошні праект спявак гаворыць, што сам пакуль не ведае, як яго сустрэнуць. Супольна з Генадзем Бураўкіным яны мелі на мэце стварыць хоць
Як толькі скончыўся фэст, арганізатары са Звязу беларускай моладзі пачалі думаць пра наступны, які будзе ўжо