Сёння ўночы невядомымі пашкоджана машына кіраўнічкі Камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іны Кулей. У машыны прабітыя два колы, на кузаве зроблены фарбай надпіс «Дзякуй за адукацыю».

Іна Кулей пераканана, што напад на машыну звязаны з рэалізацыяй адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага, якую падтрымлівае ўрад Польшчы. Праграма дае магчымасць студэнтам, рэпрэсаваным беларускімі ўладамі, працягнуць навучанне ва універсітэтах суседняй краіны.

— Нэрвовая і падлаватая рэакцыя ўлады сведчыць выключна пра паспяховасць праграмы, якая разбурае страх у моладзі — сказала Іна Кулей.

Нагадаем, што 25 сакавіка бягучага году ізноў жа «невядомымі» кіслатой быў пашкоджаны аўтамабіль Аляксандра Мілінкевіча. Яшчэ раней, у лістападзе мінулага году, падчас сустрэчы з актывістамі горада Ліда, «невядомыя» распісалі аўтамабіль лідэра дэмакратычных сіл чырвона‑зялёнай фарбай.

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0