Эўрапейская Камісія апублікавала аналіз выкананьня нормаў Рэглямэнту [ЭЗ]261/2004, што ўсталёўвае правілы кампэнсацыі пасажырам авіялініяў з‑за адмены альбо затрымкі авіярэйсаў.

Эўрапейская Камісія апублікавала аналіз выкананьня нормаў Рэглямэнту [ЭЗ]261/2004, што ўсталёўвае правілы кампэнсацыі пасажырам авіялініяў з‑за адмены альбо затрымкі авіярэйсаў.

На погляд Камісіі, на сёньняшні дзень нормы ЭЗ не выконваюцца ў поўным маштабе. Адной з прычынаў Камісія лічыць адсутнасьць дакладнага вызначэньня паняцьцяў «адмена» і «затрымка» рэйсаў.

Авіялініі часта называюць «затрыманымі» рэйсы, якія былі адмененыя. Такім чынам авіякампаніі ўхіляюцца ад выплаты кампэнсацыяў, лічыць Эўрапейская Камісія.

Камісія заклікае авіялініі на працягу бліжэйшых шасьці месяцаў перагледзець сваю палітыку. У іншым выпадку Камісія прыме дапаўненьні ў Рэглямэнт, якія зробяць больш жорсткімі існуючыя нормы.

Згодна з Рэглямэнтам [ЭЗ]261/2004, у выпадку адмены альбо доўгіх затрымак рэйсаў авіялініі абавязаныя прадаставіць пасажырам часовае жытло, адпачынак і харчаваньне, забясьпечыць альтэрнатыўныя маршруты, пакрыцьцё выдаткаў і кампэнсацыі, а таксама інфармаваць пасажыраў пра іх правы, замацаваныя нормамі Рэглямэнту.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0