Жонка кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына ўпершыню за пяцьдзесят дзён з’явілася на публіцы, аспрэчыўшы тым самым чуткі пра сваю магчымую цяжарнасць ці няміласць. Agence France-Presse са спасылкай на СМІ Паўночнай Карэі перадае, што ў панядзелак Лі Соль Чжу разам з мужам пабывала на канцэрце і на футбольнай гульні ў Пхеньяне.

Лі Соль Чжу ўпершыню была прадстаўленая публіцы ў якасці жонкі паўночнакарэйскага лідара ў ліпені, а затым аж да пачатку верасня часта суправаджала мужа на афіцыйных мерапрыемствах і ў паездках па краіне.

Публічнасць Лі Соль Чжу стала адной з навінак паўночнакарэйскага грамадства пасля таго, як Кім Чэн Ын прыйшоў на змену свайму памерламу бацьку Кім Чэн Іру. Традыцыйна лідары КНДР ніяк не афішавалі сваё асабістае жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?