Улады Бахрэйна забаранілі правядзенне любых акцый пратэсту і публічных мерапрыемстваў пасля таго, як антыўрадавыя дэманстрацыі некалькі разоў выліваліся ў сутыкненні іх удзельнікаў з паліцыяй.
Міністр унутраных спраў каралеўства шэйх Рашыд Халіфа заявіў, што «злоўжыванні» правамі на свабоду слова і самавыяўлення з боку жыхароў Бахрэйна не могуць працягвацца далей.
«Пратэсты будуць дазволеныя толькі пасля таго, як узровень бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне стане дастатковым для падтрымання нацыянальнага адзінства»,— адзначаецца ў паведамленні міністэрства.
У апошні раз кароль Бахрэйна Хамад Халіфа аб’яўляў пра забарону на правядзенне дэманстрацый у сакавіку 2011 года, калі ў краіне было ўведзена надзвычайнае становішча тэрмінам на тры месяцы.
«Жамчужны пратэст»
У верасні пратэстоўцы занялі Жамчужную плошчу ў цэнтры сталіцы краіны Манаме, патрабуючы правядзення дэмакратычных рэформаў і выступаючы супраць дыскрымінацыі ў адносінах дамусульманаў-шыітаў з боку кіруючай сям’і сунітаў.
На плошчы праходзілі ўсе маштабныя антыўрадавыя акцыі, а манумент у выглядзе шасці ветразяў і жамчужыны наверсе, які стаяў у цэнтры плошчы, ператварыўся ў сімвал барацьбы за свабоду. 18 сакавіка 2011 года ўлады вырашылі знесці знакаміты помнік.
Незадоўга да гэтага ў ходзе маштабных хваляванняў загінулі па меншай меры 35 чалавек, сотні былі параненыя і тысячы арыштаваныя. З тых часоў, па паведамленнях апазіцыйных актывістаў, загінулі яшчэ 45 чалавек, аднак улады адмаўляюць гэтую інфармацыю.
На днях двое паліцыянтаў загінулі ад раненняў, атрыманых у ходзе сутыкненняў ў ваколіцах Манама. Афіцыйныя асобы назвалі інцыдэнт «тэрарыстычнай атакай».