Каля ганка першага навучальнага корпуса Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ўсталявалі пандус для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Праўда, як гэтым патрэбным элементам можна скарыстацца — не ясна.
Як бачна з фота, узлезці на прыступкі па гэтым пад’ездзе немагчыма. Можа быць арганізатары вырашылі, што калясачнікі тут будуць паркавацца?