Жыхар Гомеля Аляксандр Снітко накіраваў па электроннай пошце адозву прэзідэнту ЗША Бараку Абаме і ў пасольства ЗША ў Беларусі з просьбай памілаваць героя савецкай прэсы пачатку1980-х індзейца Леанарда Пелтыера, які адбывае два пажыццёвыя тэрміны.
У адозве да Абамы гамяльчанін нагадвае, што хутка заканчваецца яго прэзідэнцкі тэрмін і існуе традыцыя, згодна з якой прэзідэнт у канцы гэтага тэрміну падпісвае дакумент аб памілаванні адной асобы, асуджанай на пажыццёвае зняволенне.
Заяўнік звяртае ўвагу, што ў пачатку 2013 года споўніцца 40 гадоў узброенага выступлення «нашчадкаў тых, каго за 100 гадоў да гэтага пахавалі ў братэрскай магіле ў мясцовасці пад назвай«І вельмі сімвалічна, што акопы гэтай купкай роспачных, якія асмеліліся на безнадзейнае паўстанне, былі выкапаны побач з братэрскай магілай сваіх продкаў, ахвяр той крывавай разні ўВундэд-ні , якія адчаяліся дабіцца справядлівасці, страцілі надзею быць пачутымі».
Ён лічыць: Пелтыер не злачынца, а ахвяра дзяржавы ЗША, якая адпомсціла ў яго асобе ўсім індзейцам, што асмеліліся падаць голас пратэсту.
Праваабарончыя арганізацыі, дзеячы культуры, палітыкі і грамадскія дзеячы сумняваюцца ў абгрунтаванасці і справядлівасці прыгавору Пелтыеру.
«І вось цяпер шанс зрабіць учынак і заслужыць падзяку тысяч і тысяч людзей на розных кантынентах, усіх тых, хто спачувае драматычнаму лёсу індзейцаў, у вас у руках. Выкарыстайце гэты шанс, спадар прэзідэнт! Акрамя ўсяго іншага гэты ўчынак узніме імідж вашай краіны ў свеце, які вельмі апусціўся апошнімі гадамі», — заклікае Абаму аўтар паслання.
Ён лічыць, што гэтым памілаваннем прэзідэнт ЗША зробіць пэўны ўнёсак у справу збавення гістарычнай і гуманітарнай віны, якую нясуць Злучаныя Штаты перад нашчадкамі тых, каго яны прыгняталі, выганялі, рэпрэсавалі, знішчалі на зары сваёй гісторыі.
«Зараз я вырашыў нагадаць амерыканскаму прэзідэнту і ўсёй грамадскасці пра вязня Пелтыера. Накіраваў адозву даСнітко, паводле яго слоў, яшчэ ў пачатку
1980-х удзельнічаў у акцыі салідарнасці з Пелтыерам, якую праводзілі ў СССР.
***
Лічыцца, што Леанард Пелтыер быў асуджаны ў 1975 г. за забойства двух супрацоўнікаў ФБР.