Адміністрацыя Маскоўскага раёна арганізавала грамадскае абмеркаванне праекта гатэля на перасячэнні вуліц Валадарскага і Гарадскі Вал.

«Грамадскае абмеркаванне — унікальная магчымасць пазбавіцца ад перспектыўнай забудовы, якая знішчае якасныя характарыстыкі помнікаў гісторыі і культуры, пазбаўляе горад апошніх зялёных куточкаў, заганяе простых гараджан з адносна зручных і камфортных умоў пражывання ў каменныя джунглі.
Пазбавіцца ад аб’ектаў, якія нічога не дадаюць у скарбонку сталічнай архітэктуры, якія даюць пэўныя выгоды нядобрасумленным інвестарам, праекціроўшчыкам і чыноўнікам», — гаворыцца на сайце Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — «Так не заставайцеся ж у баку. Выкарыстайце гэтую магчымасць, каб не дапусціць чарговай пабудовы на самай мяжы нашага, ужо і так шматпакутнага, Гістарычнага цэнтра. Пабудовы, якая парушыць шматлікія нарматыўна-прававыя і тэхнічныя дакументы, якая не дадасць нічога станоўчага ў архітэктурны і горадабудаўнічы асяродак Мінска».

Інвестарам выступае турэцкая кампанія, зарэгістраваная ў канцы мінулага года як замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «АРАС Інвест». Праектам займаецца «Творчая майстэрня-7» пад кіраўніцтвам А.Цэйтліна..

Азнаёміцца з матэрыяламі праекта можна ў холе Адміністрацыі Маскоўскага раёна па праспекце Дзяржынскага, 10.

Тэрмін азнаямлення з праектам — да 12 лістапада, а пісьмовыя прапановы і заўвагі можна дасылаць да 22 лістапада ў Маскоўскі райвыканкам: 220036, г.Мінск, пр-т.Дзяржынскага, 10, ці па факсе 200-57-60.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?