Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны.

«Беларусь як краіна з адкрытай эканомікай з 2012 года ўключылася ў Адзіную эканамічную прастору, а паколькі наш партнёр Расія стала членам СГА, то мы фактычна таксама працуем па правілах Сусветнай гандлёвай арганізацыі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Ён прызнаў, што работа па новых правілах ускладняе дзейнасць суб’ектаў гаспадарання, паколькі ўзровень тарыфнай абароны для беларускіх вытворцаў некалькі зніжаецца. «Але трэба працаваць ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. — Будзем мы працаваць ва ўмовах адкрытай канкурэнцыі — і да нас будуць прыходзіць тавары без адпаведных абцяжарванняў. Таму наша задача — вырабляць прадукцыю з мінімальнымі выдаткамі».

Сёння Беларусь мае патрэбу ў кансалідацыі намаганняў заслужаных людзей краіны, каб вырашыць вельмі складаныя задачы, якія трэба рэалізаваць у 2012 годзе і ў наступныя гады пяцігодкі, адзначыў кіраўнік урада.

У будучым годзе ў Беларусі неабходна забяспечыць тэмп росту ВУП 108,5 працэнта, тэмп росту экспарту — 115,2 працэнта. А па выніках 2012 года чакаецца, што экспарт Беларусі ўзрасце больш як на 19 працэнтаў. Разам з гэтым трэба забяспечыць дадатнае сальда знешнегандлёвага балансу.
«Нам неабходна прадаваць выгадна, пры гэтым 65 працэнтаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і не менш як 20 працэнтаў сельгаспрадукцыі трэба прадаваць на экспарт», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.
Гэта няпростая задача, і далейшае павелічэнне тэмпаў эканамічнага развіцця Беларусі магчыма толькі за кошт росту прадукцыйнасці працы і павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на знешніх рынках. «Наша стратэгія росту заснавана на інавацыях, новых праектах, вопыце працоўных калектываў, на тым, што рэкамендуюць адпаведныя міністэрствы і ведамствы. І кожны працэнт, кожная капейка вырашаюць пытанні канкурэнтаздольнасці. Будуць аб’ёмы, будзе экспарт, будуць і дастойная заработная плата, дастойныя даходы насельніцтва, над гэтым сёння працуе ўрад», — дадаў ён.
Прэм’ер-міністр заўважыў, што Беларусь разлічвае ў асноўным на ўласныя сілы. «Ніхто не прыйдзе з-за мяжы, каб вырашаць нашы праблемы», — лічыць ён.

У сувязі з гэтым дзяржава разлічвае на высокі чалавечы патэнцыял, падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да атрымаўшых сёння высокія ўзнагароды дзяржавы за дасягненні ў сваёй рабоце. Сярод іх работнікі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны, гандлю, транспарту і сувязі. У ліку ўзнагароджаных — працаўнікі ВА «Беларуснафта», РПУП «Завод газетнай паперы», ААТ «Пеленг», агракамбіната «Сноў», «Белпошты, «Белтэлекама», устаноў адукацыі, а таксама творчыя калектывы, спартсмены.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на дасягненне высокіх рэзультатаў беларускіх спартсменаў, у тым ліку на нядаўна праведзеных Алімпійскіх гульнях у Лондане.
Асабліва ён адзначыў работу трэнераў па тэнісу Валянціны Ржаных і Самуэля Сімука, якія выхавалі гордасць Беларусі — Вікторыю Азаранка.

«Цудоўна, што наша краіна, грамадства, эканоміка развіваюцца гарманічна, што прымнажае багацце беларускага народа. Мы павінны берагчы згоду ў беларускім грамадстве, такая згода ёсць і будзе заўсёды ў адзінстве інтарэсаў дзяржавы, грамадства і чалавека», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?