Трэніроўкай па адпрацоўцы ваеннай авіяцыяй задач па прымушэнні да пасадкі малахуткасных цэляў, якія нізка лятаюць, назвалі ў камандаванні ВПС і войскаў СПА Беларусі здарэнне, якое мела месца 30 кастрычніка ў раёне аэрадрома Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ у пасёлку Баравая пад Мінскам.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, верталёт Мі-8 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ў Мачулішчах (Мінскі раён) днём 30 кастрычніка прымусіў да пасадкі парапланерыста ў раёне Баравой нібыта за парушэнне парадку выкарыстання паветранай прасторы.
Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, шэсць удзельнікаў палётаў былі дастаўлены ў Мінскае РУУС, дзе высветлілася, што ўсе неабходныя дакументы на правядзенне палётаў у іх ёсць.Таму ніякіх прэтэнзій у міліцыі да ўдзельнікаў здарэння няма.