Супрацоўнікі службаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і Савецкага РУУС у прыватным доме па3-м завулку Кальцова выявілі падпольную швейную вытворчасць. Пашытае тут саматужным спосабам жаночае адзенне выдавалі за прадукцыю вядомых айчынных вытворцаў.
Як паведамілі ў
Падчас правядзення аператыўных праверачных мерапрыемстваў высветлілася, што ў доме, які цікавіў міліцыянераў, ужо доўгі час ніхто не жыве.Гаспадыня здала яго ў арэнду сваёй знаёмай, і тая ў памяшканнях двухпавярховага катэджа арганізавала швейную вытворчасць. Праца выконвалася па меры паступлення замоў. Для пашыву жаночага адзення выкарыстоўвалася спецыяльнае абсталяванне, на якім працавалі наёмныя працаўнікі.
Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі разам з калегамі з падатковай інспекцыі наведаліся ў нелегальны цэх.Аказалася, што вытворчасць арганізавана з размахам. Было выяўлена дзесяць адзінак дарагога швейнага абсталявання, 25 рулонаў тканіны, разнастайныя выкрайкі, вялікая колькасць тасьмы, нітак, фурнітуры. Акрамя таго, у адным з пакояў аператыўнікі знайшлі 88 камплектаў гатовых жаночых касцюмаў і 14 спадніц.
Цяпер разглядаецца пытанне аб прыцягненні арганізатара нелегальнай вытворчасці да адказнасці па некалькіх артыкулах Адміністрацыйнага кодэкса, якія звязаны з парушэннямі ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці. Праверачныя мерапрыемствы працягваюцца.