Раніцай на аўтастанцыі [Глыбоцкі раён] сустракаю сваю знаёмую Ірыну (імя зменена). Дзяўчына вывучылася на бухгалтара і адпрацоўвае размеркаванне ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве.
Што беларускі калгас — не рай, я ведаю. Але аповед Ірыны мяне ўразіў.
За бухгалтарскую працу, разам з надбаўкамі як маладому спецылісту, Ірыне плацяць каля мільёна рублёў у месяц. Сто дваццаць даляраў.
Палову гэтага мізэрнага заробку Ірына аддае на праезд, бо з горада да канторы калгаса далекавата.
Прыгадваю, што сёння субота. Пытаюся ў Ірыны, чаму яна едзе на працу. «Мы працуем шэсць дзён на тыдзень. А часам —
Іх можна атаварыць у вясковай краме раённай спажыўкааперацыі. Асартымент у краме бяднейшы, а кошты большыя, чым у горадзе.Восенню адміністрацыя калгаса падрыхтавала сюрпрыз для супрацоўнікаў — каля 30% заробку будуць выплачваць не грашыма, а чэкамі.
У вас ёсць словы, каб гэта пракаментаваць? У мяне няма.