Як паведаміў Intex-press афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, трагедыя адбылася днём 29 кастрычніка.

«Пры правядзенні дэмантажу даху былой заправачнай станцыі, размешчанай на тэрыторыі часці абрынулася бетонная пліта, пры гэтым быў смяротна траўміраваны вайсковец тэрміновай службы»,
— коратка распавёў пра абставіны здарэння ён.

У якой частцы адбылася трагедыя, узрост загінулага і адкуль ён родам, Руслан Макарук не паведаміў.

Па неафіцыйнай інфармацыі, салдат родам з Брэсцкай вобласці, служыў у 85-й брыгадзе сувязі.

Праверку па факце гібелі салдата тэрміновай службы праводзіць Баранавіцкі гарадскі аддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?