У горадзе Гродна на вуліцы Савецкай нішто не можа перашкодзіць касьбе травы.
Некалькі гадзін таму ў цэнтры Гродна фатограф Юлія Дарашкевіч убачыла момант пакосу травы. Дзеянне адбываецца на вуліцы Савецкай.
Публікуем відэа адчайнай барацьбы камунальных службаў горада за роўныя газоны без каментароў.
Па дадзеных сіноптыкаў, тэмпература ў гродзенскім рэгіёне 31 кастрычніка не перавышае +1 градуса па Цэльсіі, вышыня снежнага покрыва — каля 3 см.