У чацвер, 1 лістапада, Беларуская грамада ў Бельгіі збярэцца разам, каб ушанаваць памяць усіх спачылых продкаў, у народнай традыцыі называных Дзядамі.
Вернікі Беларускай парафіі Святамучаніка Язафата Полацкага і Уваскрасення Хрыстовага ў г. Антверпэне збяруцца на Вялікую Паніхіду ў капліцы пры царкве Святога Сэрца аб 11.30 гадзіне.
Пасля Набажэнства ўспамінальнае мерапрыемства, паводле шматгадовай традыцыі, працягнецца ў Лёвэне, на магіле светлай памяці Міколы Равенскага, беларускага патрыёта і выбітнага кампазітара.
Адрас Беларускай царквы ў Антверпэне: Lange Beeldekenstraat 18–22, 2060 Antwerpen.