У кампаніі прымаюць удзел каталікі, праваслаўныя і пратэстанты, а таксама прадстаўнікі грамадзкасьці. Подпісы будуць перададзеныя ў Канстытуцыйны суд. Тым часам у царкве «Новае жыцьцё» больш як паўгоду працягваецца бесперапынная малітва за лёс хрысьціянства ў Беларусі

На думку ініцыятараў збору подпісаў, дзеючы Закон «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» рэзка абмяжоўвае правы хрысьціянскіх канфэсіяў і асобных грамадаў у зьдзяйсьненьні імі сваёй статутнай дзейнасьці. Правапрымяняльная практыка чатырох апошніх гадоў, цягам якіх дзейнічае закон, сьведчыць пра шматлікія парушэньні праў грамадзянаў Беларусі ў вобласьці свабоды веравызнаньня. Сьвятары розных канфэсій атрымліваюць штрафы да трапляюць пад адміністратыўны арышт за правядзеньне богаслужэньняў, чыноўнікі сыстэматычна не дазваляюць правядзеньне богаслужбаў, будаўніцтва культавых пабудоваў альбо перапрафіляваньне іншых будынкаў у культавыя і да т.п.

Многія палажэньні дадзенага Закону супярэчаць як арт. 31 Канстытуцыі Беларусі, які гарантуе кожнаму грамадзяніну краіны права на свабоду вызнаньня сваіх рэлігійных перакананьняў, так і шэрагу міжнародных прававых актаў — Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ды інш.

Зьвязацца з каардынацыйным цэнтрам кампаніі можна па тэлефоне +375 29 873‑77‑18 Паведамленьні для прэсы: +375 29 636‑52‑40 (прэс‑сакратар Сяргей Луканін)

Электронны адрас: [email protected]

Тым часам, 23 красавіка менская царква «Новае жыцьцё» адзначае 200‑ы дзень несупыннай малітвы за лёс хрысьціянства ў Беларусі. Тут моляцца і ноччу. Распачалася малітва 5 кастрычніка 2006 г., калі вернікі царквы абвесьцілі пост‑галадоўку супраць дзеяньняў Менгарвыканкаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?