Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Ірына Дудка 31 кастрычніка на прэс-канферэнцыі.

Паводле яе слоў, для паездак у магазіны, на рынкі і ў іншыя падобныя месцы сацыяльным таксі цяпер дазваляецца карыстацца не больш як два разы на месяц.

Новаўвядзенне прынята для таго, каб змагацца «з утрыманскімі настроямі» сярод карыстальнікаў сацыяльнага таксі. Некаторыя з іх сталі злоўжываць гэтай паслугай, выклікаючы таксі для выканання дробных пакупак. Для паездак ва ўстановы аховы здароўя выклік таксі не абмежаваны, як і раней, адзначыла Дудка.
Яна нагадала, што паслуга сацыяльнага таксі аказваецца ў Мінску з верасня 2010 года.
Бясплатна ёю карыстаюцца інваліды першай групы, інваліды-калясачнікі і дзеці-інваліды, а таксама адзінокія інваліды другой групы старэйшыя за 70 гадоў, памер пенсіі якіх ніжэйшы за 1,5 бюджэту пражытачнага мінімуму. На ўмовах частковай аплаты — 0,15 базавай велічыні (15 тыс. рублёў) незалежна ад адлегласці — паслугамі таксі таксама могуць карыстацца інваліды другой групы старэйшыя за 70 гадоў, памер пенсіі якіх перавышае 1,5 бюджэту пражытачнага мінімуму. Толькі за дзевяць месяцаў гэтага года было зарэгістравана прыкладна 43 тыс. заявак на сацыяльнае таксі.

Дудка адзначыла, што ў Мінску парк сацыяльных таксі налічвае 19 аўтамабіляў, перададзеных Міністэрствам транспарту і камунікацый. Гэтыя аўтамабілі адаптаваны для праезду інвалідаў-калясачнікаў і людзей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. Адначасова ў іх змяшчаюцца тры чалавекі ў інвалідных калясках і чатыры чалавекі на месцах для сядзення. У таксі прадугледжаны электрапад’ёмнікі і рамяні бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?