Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 970 ад 24 кастрычніка 2012 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававымінтэрнэт-партале .
ААТ «Мінскі маторны завод» становіцца
У адпаведнасці з дакументам гэтыя прадпрыемствы павінны ўнесці да 31 снежня 2012 года ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ «Мінскі маторны завод» свае акцыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі і ўпраўлення Міністэрства прамысловасці, у мэтах стварэння холдынгу.У сувязі з гэтым даручана Міністэрству прамысловасці, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці «забяспечыць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дадатковы выпуск акцый на суму павелічэння статутнага фонду адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі маторны завод».
ААТ «Мінскі маторны завод» створана на падставе загада Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі ад 30 снежня 2008 года № 380 шляхам пераўтварэння вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі маторны завод» і даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гандлёвы дом маторнага завода».
Мінскі маторны завод — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, вядучы вытворца сучасных дызельных рухавікоў у СНД. Займае першае месца па выпуску трактарных і камбайнавых рухавікоў.