Лукашэнкаўскае інфармацыйнае агенцтва перадрукавала вытрымкі з інтэрв’ю старшыніКХП-БНФ Зянона Пазняка эмігранцкаму сайту InterPolitTV, у якім ён рэзка раскрытыкаваў беларускую апазіцыю.
«У Беларусі няма сапраўднай апазіцыі», так называецца артыкул на БелТА.
«Так званая беларуская апазіцыя створана былым кіраўніком місіі АБСЕ ў Мінску
Старшыня
— цытуе далей БелТА.«Яны робяць пікеты,
мобы-шмобы розныя, і ў гэты ж час Вестэрвеле едзе, Сікорскі. Тры мільярды прапаноўваюць. Ціск на Лукашэнку з боку апазіцыі і тут жа перамовы з ім у інтарэсах Захаду. Гэта і ёсць заходняя палітыка, але не дэмакратыя»,
«Сіла на фальшывых ідэях сілай не будзе. Народ яе не падтрымае, у яе няма ніякіх каранёў. Гэта не апазіцыя, і не толькі таму што іх чужая сіла падтрымлівае фінансава, а таму што ў іх няма ідэй для народа».
Пазняк грунтуе свае высновы на фразе, вырванай з інтэрв’ю Віка «БелГазеце» 9 гадоў таму.
Нагадаем, што Пазняк у свой час у падобным тоне выказваўся пра Ганчара: маўляў, нікуды ён не знік, а выскачыць, як чорт з табакеркі. Ганчар так і не выскачыў, але Пазняк так і не прынёс прабачэнняў ягонай сям’і.