У баскетбольным турніры Адзіная ліга ВТБ «Цмокі-Мінск» дагэтуль мелі чатыры паразы ў чатырох гульнях, прычым тры з буйным лікам.

Сёння ў Клайпедзе беларускі клуб гуляў з тамтэйшым «Няптунасам», таксама аўтсайдарам не толькі Лігі ВТБ, але і Літоўскай баскетбольнай лігі.

«Цмокі» сёння прайгралі, але не бязвольна — 106:110.
Беларусы нават выйгралі першую, трэцюю і чацвёртую чвэрці, здолелі перавесці гульню ў авертайм (25:19, 22:33, 20:17, 23:21, 16:20), перавёўшы гульню ў авертайм.

Цмокі: Аляксандр Кудраўцаў — 37, Аляксандр Пустагвар — 13, Павел Ульянка — 12, Аляксей Ляшкевіч — 10.

Няптунас: Мартынас Мажэйка — 33, Дэйвідас Галіюс — 19, Марыус Рункаўскас — 14, Вітаўтас Шаракаўскас — 13, Эвальдас Дайніс — 13.

Пакуль у «Цмокаў» апошні, 10-ы, радок у падгрупе. Каб выйсці ў наступны этап трэба быць шостымі. Праўда, наперадзе яшчэ 13 гульняў.

Наступны матч у Лізе ВТБ «Цмокі» правядуць 17 лістапада (субота) у Мінску (Мінск-Арэна) супраць маскоўскага ЦСКА.
Пачатак а 17-й.

13 лістапада ў Мінску «Цмокі» згуляюць з кіпрскім «Апалонам» у Кубку выкліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?