У адказ на абразлівыя выказванні расійскіх дыпламатаў аб літоўскіх пасляваенных партызанах МЗС Літвы заявіла, што Масква не жадае прызнаваць гістарычную праўду і прымяняе двайныя стандарты, а Літва, між тым, працягне увекавечваць памяць пра пасляваенных партызанаў.

Так днямі дырэктар Дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыя Захарава, каментуючы адкрыццё 10 кастрычніка ў Шылуцкім раёне Літвы помніка паваенным партызанам, заявіла: «На жаль, не першы раз даводзіцца сутыкацца з тым, што ў Літве, краіне ЕС, робяцца спробы перагледзець гістарычныя рэаліі, звязаныя з падзеямі Другой сусветнай вайны, і, у прыватнасці, прадставіць мясцовых калабарантаў у якасці «змагароў за свабоду. У дадзеным кантэксце было б дарэчы нагадаць, што менавіта гэтыя нацысцкія памагатыя, вінаватыя ў гібелі дзясяткаў тысяч мірных жыхароў, аказвалі актыўны супраціў войскам Чырвонай Арміі, якая вяла баі з фашыстамі».

У заяве МЗС Літвы гаворыцца:

«У Літве ні ў кога не выклікае сумненняў гістарычны факт, што ўдзельнікі пасляваеннага супраціву былі часткай барацьбы за свабоду, падмацаванай верай у тым, што дэмакратычныя дзяржавы дапамогуць вярнуць страчаную свабоду.
Менавіта таму ўвекавечанне памяці аб іх будзе працягнута, а даніна памяці ахвярам вайны і супраціву будзе аддавацца належным чынам».
Літва «як суверэнная дзяржава, пакідае за сабой права пісаць сваю ўласную гісторыю, вывучаць і ацэньваць злачынствы таталітарызму 20-га стагоддзя»,
-- гаворыцца ў заяве МЗС Літвы

«Няма ніякага цынізму у тым, што помнік [у Шылуцкім раёне] адкрыты 10 кастрычніка [дзень „вызвалення“ Шылуцкага раёна савецкімі войскамі ў 1944 г.]. 68 гадоў таму Літва не была вызвалена, а адзін акупант — чырвоны, змяніў іншага — карычневага», — сказаў гісторык Кястуціс Гірніс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?