Паводле Крымінальна-выканаўчага кодэкса вязням забараняецца ліставацца з іншымі зняволенымі (ч.3 арт. 85).
Таму ўсю інфармацыю пра аднадумцаў і паплечнікаў яны даведваюцца з прэсы. Мікалай Аўтуховіч піша, што лістоў, газет і кніг атрымлівае шмат - ледзь паспявае чытаць і адказваць.

"Здароўе маё добра, наколькі гэта магчыма. Ужо не хлопец, да і жыццё пакідала крыху", - адзначае ён у лісце.

Палітвязень піша, што бібліятэка ў гарадзенскай турме ёсць, але ён пакуль не карыстаўся яе паслугамі:

"Кнігі мне дасылаюць у заказных лістах. Не паспяваю усіх чытаць. Ідзе шмат газет, пакуль прагледзіш, пакуль на лісты адкажаш і часу зусім мала застаецца. Але чытаю, засталася адна непрачытаная кніга".

Мікола Аўтуховіч удзячны за падтрымку і салідарнасць ад людзей, многіх з якіх да зняволення ён нават не ведаў. А зараз стала вядзе з імі перапіску. Што праўда,

не ўсе лісты ад палітвязня даходзяць адрасатам і наадварот, некаторыя не праходзяць цэнзуру.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?