Грамадства1919

Пад Баранавічамі «хуткая» праехала міма «веласіпедыста», што ляжаў на ўзбочыне — відэа

Мясцовая ДАІ ў чарговы раз праверыла кіроўцаў на спагадлівасць.

31 кастрычніка Баранавіцкая ДАІ правяла чарговы эксперымент, піша газета «Intex-press». На адным з участкаў дарогі Баранавічы-Гродна інспектары паклалі манекена на веласіпедзе. Не заўважыць яго было немагчыма: эксперымент праводзілі днём, манекен ляжаў на ўзбочыне.

4 кастрычніка мясцовая ДАІ ўжо ладзіла падобны эксперымент з «пешаходам» на дарозе. Вынікі былі несуцяшальны — каля 80% кіроўцаў праехалі міма.

Гэтым разам кіроўцы былі куды больш спагадлівы. Некаторыя нават патэлефанавалі на «102».

Найбольш уразілі інспектараў дзеянні медыкаў. Па паласе, на краі якой ляжаў «веласіпедыст», праехала аўто «хуткай дапамогі» і нават не спынілася. Гэта пры тым, што побач на дарозе нікога не было.

«Мы нават падумаць не маглі, што «хуткая» можа праехаць міма. Калі б на спецаўтамабілі былі ўключаныя маячкі, можна было б падумаць, што «хумктая» спяшаецца на выклік. Але яны не былі ўключаныя! Ад каго ад каго, але ад медыкаў мы такога не чакалі», – расказалі супрацоўнікі ДАІ, якія сачылі за эксперыментам.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць