Сёння каля 14.00 на Мінскай кальцавой аўтадарозе перакулілася фура і практычна паралізавала рух у абодва бакі.
Пра гэта паведаміў інспектар ДПС АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Дзмітрый Дробат.

Грузавік рухаўся з боку вуліцы Прытыцкага ў напрамку Масюкоўшчыны. У нейкі момант вадзіцель згубіў кіраванне, фура зачапіла падзяляльную агароджу і перакулілася на бок, перагарадзіўшы рух.

Агароджа ў сваю чаргу перагарадзіла рух у іншы бок. З пашкоджанага грузавіка стала выцякаць на асфальт паліва. На месца прыбылі работнікі МНС, якія прыбралі паліва.
Зараз рыхтуецца аперацыя па пад’ёме грузавіка і аднаўленні руху.

Кіроўца фуры, мужчына 32 гадоў, грамадзянін Расіі сур’ёзна пацярпеў пры аварыі.

З падазрэннямі на пераломы рэбраў і галёнкі яго шпіталізавалі ў БХМД. Па папярэдніх дадзеных (апытаныя відавочцы), яму нічога не стварала перашкод пры руху. Што стала прычынай перакульвання, яшчэ трэба высветліць.

Зараз на месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Работнікі Дзяржаўтаінспекцыі ажыццяўляюць пропуск руху па адной паласе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?