Вітольда Ашурку Свіслацкі суд (Гродзенская вобласць) прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і выкарыстанні незарэгістраванай сімволікі падчас акцыі па ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, што прайшла ў Свіслацкім раёне 27 кастрычніка.

З залы суда яго сёння забралі ў пастарунак адбываць рэшту пакарання — яму засталося менш за суткі.

Чатырох маладых людзей затрымалі ў Свіслачы ў суботу падчас акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага 1863 году. Склаўшы пратаколы, усіх, за выключэннем Лопасава, пакінулі да суда ў пастарунку.

Пазней усіх асудзілі: Станіслава Гусакова з Віцебска і Алесь Крот з Мінска атрымалі па 3 сутак арышту, гарадзенец Віталь Лопасаў — штраф 3 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?