Пакуль што ў касах прадаюць такія квіткі.

Пакуль што ў касах прадаюць такія квіткі.

Некалькі апошніх дзён у прыгарадных касах чыгуначнага вакзала не прадаюць фірмовыя квіткі на электрычкі гарадскіх ліній.

Як патлумачылі ў адной з касаў, квіткі скончыліся, а новыя не надрукавалі.

«Хутчэй за ўсё рыхтуецца чарговае падаражанне. Інакш бы ўжо дадрукавалі дадатковыя квіткі», — сказала касірка.

Пакуль жа пасажырам прадаюць звычайныя квіткі з пазнакай, што яны прызначаныя для праезду ў цягніках гарадскіх ліній. Такі квіток дзейнічае толькі ў дзень продажу.

Для пасажыраў гэта не вельмі зручна, бо фірмовыя квіткі можна было набыць у запас, як талоны на праезд у гарадскім транспарце.

З моманту запуску гарадскіх ліній у ліпені 2011 года квіткі на праезд у новых электрычках каштавалі 2000 рублёў.

У ліпені гэтага года праезд у прыгарадных цягніках і электрычках гарадскіх ліній падаражэў на 20%. Цяпер праезд у швейцарскай электрычцы каштуе 3000 рублёў (калі набываць квіток у касе). Кандуктару давядзецца даплаціць яшчэ 1200 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?